12-я міжнародная чатырохдзённы ня-канферэнцыя InspiredBy адбылася 23- 26 мая 2019 у Літве (Дубінгяі). Было атрымана больш за 300 заявак з Беларусі, Украіны, Грузіі, Азербайджана, Арменіі, Малдовы, Расіі і краін-членаў ЕС, з іх больш за сто сталі ўдзельнікамі InspiredBy 2019.

У фокусе InspiredBy 2019 ляжала тэма гарадскіх прастор і іх карыстальнікаў, а таксама ўцягванне гараджан у гульнявыя, альтэрнатыўныя сцэнары. Таксама на працягу 4-х дзён удзельнікі працавалі з мадэллю кіравання зменамі “Айсберг”, дзе з кожным днём апускаліся на ўсё больш глыбінны ўзровень.

Мерапрыемства аб’яднала актыўных людзей з розных сфер: культуры і мастацтва, экалогіі, урбаністыкі, правоў чалавека, гендэрнай роўнасці, грамадзянскай актыўнасці і палітыкі, мясцовага і сельскай актывізму для наладжвання сувязяў, супрацоўніцтва і абмену вопытам.