Кожны ўдзельнік сыграў важную ролю ў фарміраванні праграмы мерапрыемства. Падчас InspiredBY 2019 былі праведзены паралельныя сесіі ў пяці залах для семінараў па наступных тэмах: натхнёныя КУЛЬТУРАЙ I МАСТАЦТВАМ , натхнёныя АКТЫЎНАСЦЮ ГРАМАДЗЯНСТВА I ПАЛIТЫКАЙ, натхнёныя МЯСЦОВЫМ I CЕЛЬСКIМ АКТЫВIЗМАМI, натхнёныя НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗЕМ I УРБАНIЗАЦЫЕЙ , натхнёныя РОЎНАСЦЬЮ I ПРАВАМI ЧАЛАВЕКА . Усе залы былі запоўненыя інтэрактыўнымі майстар-класамі, семінарамі і дыскусіямі, дзе ўдзельнікі выкладалi i і вучылiся  адзін у аднога. Паколькі асноўнай ідэяй мерапрыемства з’яўлялася супрацоўніцтва – удзельнікі былі аб’яднаны ў розныя групы, для таго, каб у іх была магчымасць стварыць агульныя тэмы і падзяліцца імі з іншымі ўдзельнікамі падчас  InspiredBY.

Блок натхнёныя КУЛЬТУРАЙ I МАСТАЦТВАМ быў самы крэатыўны. Семінары, гутаркі і дыскусіі былі сканцэнтраваны не толькі на важнасці мастацтва ў зменлівым грамадстве, правядзенні культурных мерапрыемстваў, але і на ўсебаковую працу з удзельнікамі па самарэалізацыі і самаадукацыі. Такія тэмы як важнасць мастацкай актыўнасці ў неактыўным грамадстве, творчае прасоўванне і заахвочванне сацыяльных ініцыятыў, змена грамадскіх працэсаў праз цялесны вопыт сталі хітом.

Натхнёныя АКТЫЎНАСЦЮ ГРАМАДЗЯНСТВА I ПАЛIТЫКАЙ быў адным з самых папулярных блокаў, які сабраў многіх актывістаў для абмеркавання адчувальных тэм у сваіх краінах. Дыскусіі і семінары былі сканцэнтраваны на тым, як абараніць свабоду слова, супрацьстаяць ціску ўрада, парушэнню заканадаўства і як заўважаць маніпуляцыі ў палітыцы. Таксама былі папулярныя тэмы аб актыўным развіцці супольнасці і аб супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

Блок натхнёныя МЯСЦОВЫМ I CЕЛЬСКIМ АКТЫВIЗМАМ быў спецыяльна створаны для ўдзельнікаў, каб развіць дыскусіі аб актывізме ў больш аддаленых і менш населеных месцах. Удзельнікі падзяліліся тым, як заставацца актыўнымі ў сельскай мясцовасці і знайсці месца для грамадскага карыстання. Тым не менш, значную ўвагу ў гэтым блоку было нададзена тэмам пра тое, як уключыць мясцовую моладзь у актыўнае жыццё горада і праекты нефармальнай адукацыі.

Натхнёныя НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗЕМ I УРБАНIЗАЦЫЕЙ арганізоўвалі семінары і дыскусіі аб урбанізме для людзей з рознымі інтарэсамі. Было нададзена шмат увагі пытанням экалогіі: празмернаму выкарыстанню пластыка ў паўсядзённым жыцці і адказнаму карыстанню. Ўдзельнікі не толькі падзяліліся сваім вопытам у развіцці гарадоў, але і праблемамі, з якімі людзі сутыкаюцца ў выніку імклівай урбанізацыі, а таксама падзяліліся тым, як з гэтым магчыма змагацца.

Блок натхнёныя РОЎНАСЦЬЮ I ПРАВАМI ЧАЛАВЕКА  быў прысвечаны пытанню роўнасцi у шырокiм сэнсе. Тэмы жаночага лідэрства, гендэрных стэрэатыпаў і адукацыя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі былі ключавымі і збіралі розных удзельнікаў для абмеркавання, прасоўвання і аналізу гэтых пытанняў у местнай супольнасцi. Вялікая ўвага была нададзена тэмам аб асабістым і прафесійным росце жанчын, а таксама важнасці , аналізу і інтэграцыі моладзі.

Дзень за днём

Першы дзень пачаўся з уступнай прамовы і натхняльных  слоў ад партнёраў і ўвядзеннем у праекты InspiredBY і InspiredByРэгiён. Ў першай палове дня ўдзельнікі пазнаёміліся з фарматам мерапрыемства, сфармавалі каманды, папрацавалі над метадам «Айсберг», а ўвечары яны былі ўцягнутыя ў мастацкую майстэрню з дыскусіяй ад сучасных беларускіх мастакоў.

Другі дзень пачаўся з панэльнай дыскусіі “Астравец культуры”. У іншую будучыню праз ўтопію» арганізаванай Настай і Ірынай з беларускай партыі” Зялёныя “. У рамках гэтай тэмы ўдзельнікі выказвалі сваё меркаванне і дзяліліся ідэямі па гэтай тэме. Наступная частка дня была напоўнена дыскусіямі, семінарамі і іншымi актыўнасцямi, што праводзiлiся ўдзельнікамі да позняга вечара.

У трэці дзень удзельнікі працягнулі свае працоўныя сесіі ў залах семінараў, дзе праводзiлi дыскусіі, семінары і дэбаты на розныя тэмы. Другая панэльная дыскусія «Гарадскія гульні як картаграфаванне рэсурсаў і фарміраванне супольнасцяў» была праведзена урбанiсткай Кацярынай Лаўрынец. Дадзеная дыскусія атрымала высокую ацэнку ад удзельнікаў.

У апошні дзень удзельнікі рэфлексiравалi і разважалі пра тое, што адбылося на InspiredBY і як гэта паўплывае на іх далейшае жыццё. Паколькі InspiredBY 2019 заклікаў удзельнікаў супрацоўнічаць у імя агульнага дабра, то  гэты дзень быў прысвечаны таму, каб натхніць удзельнікаў на дзеянні і дзейнічаць ад імя сваіх  супольнасцяў.

Ёсць ідэя! і воркшоп Айсберг

Пад час мерапрыемства фасілітатары пазнаёмілі ўдзельнікаў з метадам “Айсберг”, які з’яўляецца інструментам для развіцця сістэмнага мыслення ў адносінах да сябе і любой дзейнасці. Удзельнікі выкарыстоўвалі гэты метад для аналізу любых тыпаў падзей з дапамогай шаблонаў, структурных асноў і ментальных мадэляў.

Кожны дзень праводзіліся спецыяльныя сесіі для разважанняў і групавой працы, каб спрыяць мазгавому штурму ў актывістаў. Адказваючы на ​​пытанне, як гэты метад спрыяў іх асабістаму і арганізацыйнаму развіццю, ўдзельнікі адзначылі, што самаразвіццё, удзел у дзейнасці і працы ў групах з’яўляюцца карысным вопытам. Многія ўдзельнікі адзначылі, што метад “Айсберг” з’яўляецца вельмі карысным інструментам не толькі для адлюстравання асабістага  жыцця, але таксама і для працоўнай этыкі і іншых сфер.