
20 катрычніка 2019
InspiredBy Барысаў
Рабіце што-небудзь. Гэта значыць, што трэба рэалізаваць ідэю ў Вашай галаве! Нельга сядзець на месцы і чакаць, пакуль нехта іншы рэалізуе яе. Якая б дзівацкая ні была думка – дзяліцеся ёю, шукайце аднадумцаў, разважайце як рэалізаваць яе, сустракайцеся, арганізоўвайце. Вы павінны ведаць, што ёсць людзі, гатовыя падтрымаць і дапамагчы Вам, і такіх людзей Вы абавязкова сустрэнеце на митапе ў сваім рэгіёне!
Вучыцеся чаму-небудзь. Мы ўсе заўседы вучымся з дапамогай кніг, інтэрнэту, а асабліва з дапамогай іншых людзей! У вас можа з’явіцца унікальны шанец стаць крышачку лепш праз зносіны з цікавымі людзьмі і паверце, такіх людзей Вы можаце сустрэць па суседстве.
Дзяліцеся чым-небудзь. Калі Вы лiчыце, што Вам няма чым падзяліцца з светам – Вы памыляецеся. Паверце, Ваш вопыт можа стаць бясценным для іншых людзей, так раскажыце пра яго ўсім і адкрыйце новыя магчымасці для іншых.
Мяняйце што-небудзь. Калі Вашы ідэі становяцца здабыткам дзясяткаў і сотняў іншых, яны набываюць зусім іншую форму, ператвараюцца з фантазій ў рэальныя рэчы, якія можна адчуць, пакратаць, пачуць. Таму пачуўшы ад незнаёмых людзей адгалоскі сваіх думак, ня зьдзіўляйцеся – бо Вы ўжо пачалі мяняць усе навакол Вас.
Афіцыйны партнёр NSNL